Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

У Беларусі здымуць свайго «Гары Потара»

У Менску рыхтуюцца  здымаць містычны моладзевы серыял «Лунарыкум», сюжэт якога вельмі нагадвае вядомую амерыканскую кінастужку.

У аснову сцэнара «Лунарыкума» пакладзена гісторыя пра тое, што адмыслова для выяўлення юных «унікумаў» сярод звычайных дзяцей і падлеткаў створана Акадэмія ўтоенага майстэрства.

У пазбяганне лішняй цікавасці з боку грамадскасці акадэмія абаронена шыльдай звычайнай менскай школы. У серыяле будзе некалькі сюжэтных ліній (прычым яны будуць пераплятацца паміж сабой), у кожнай з якіх будуць паказаны ўзаемаадносіны дзяцей вызначаных узростаў.

Над фільмам працуе Менская кінашкола-студыя. Па словах каардынатара праектаў кіношколы Андрэя Палупанава, «у гэтай школе выкладаюць незвычайныя настаўнікі і з кожным персанажам адбываюцца неверагодныя гісторыі».

Здымаць серыял пачнуць ў  траўні гэтага году.

charter97.org

Пераклад dzedzich.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *