Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

МТС насміхаецца над Life:)

Аператар мабільнай сувязі МТС прэзентаваў новы тарыфны план — «Абсалют». Ягоная сутнасць — неабмежаваныя званкі па ўсёй Беларусі за 290 тысяч рублёў за месяц.

Творчыя наведвальнікі сайта Onliner.by падышлі да гэтай навіны з іншага боку.

Як вядома, абаненты іншага аператара, Life:), атрымліваюць ад кампаніі бонус у памеры 200 рублёў за званкі на іх нумары ад абанентаў іншых аператараў. То бок, калі табе, «лайфаўцу» патэлефануе сябар-«вэлкомшчык», то ты атрымаеш ад Life:) дадатковыя грошы на рахунак. Іх нельга забраць наяўнымі, яны «згараюць» у канцы месяца, але іх можна траціць на званкі ці смс-кі. Такім чынам,

кожны ахвотны карыстальнік «Абсалюта» ад МТС можа неабмежаваную колькасць разоў бясплатна званіць на Life:) і штучна павялічваць чужы бонусны рахунак.

«Хочаш 100.000 бонуса? Заплаці мне 70000 альбо 50000 і пакінь тэлефон на размове на ноч. Новая рэкламная акцыя!» — смяюцца ў інтэрнэце. Схема ўмоўная, якая не ўлічвае тэхнічныя асаблівасці — напрыклад, размова будзе аўтаматчны адключацца праз 30 хвілін, але ўсё ж дзейсная.

Інтэрнэт спрабуе ўгадаць, як адрэагуе Life:) на нечаканую навіну. Тое, што рэакцыя будзе, — несумнеўна. Толькі вось якая? Ці то адключэнне паслугі «Бонус» цалкам, ці то абмежаванне яе ў дачыненні да званкоў з МТС. Чакаем рэакцыю Life:)

nn.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *