Другі тыдзень Беларусь знаходзіцца на галодным інтэрнэт-харчаванню. З-за перагрузкі вонкавых каналаў “Белтэлекома” доступ да замежных рэсурсаў вельмі цяжкі – назіраюцца “высокая латэнтнасць і страты пакетаў” на большасці замежных кірункаў, паведамляе Electroname.com.
У чарговы раз інтэрнэт-правайдары і іх кліенты становяцца закладнікамі аднабокай і марудлівай палітыкі тэлекамунікацыйнага манапаліста. Яшчэ тыдзень назад інтэрнэт-правайдары звярнуліся да РУП “Белтэлеком” з просьбай растлумачыць сітуацыю, аднак ніякага адказу не атрымалі.
Нагадаем, нядаўна “Белтэлеком” паведаміў пра планы па пашырэнні вонкавых каналаў і здарыцца гэта не раней красавіка-траўня 2010 года. А пакуль беларускім інтэрнэт-карыстальнікам застаецца толькі чакаць і плаціць вялікія грошы за няякасную паслугу.