Выстава «Вясновыя эцюды» адкрылася 26 лютага ў Брэсцкай мастацкай галерэі «Беларт«. На ёй экспануюцца 23 працы дзвюх мастачак з Львова.

29-гадовая Дарына СкрыннікМісько прадставіла свой алейны жывапіс: 12 карцін, галоўным чынам кветкі (цюльпаны, ружы, ірысы, нарцысы, півоні і інш.); 28-гадовая Міраслава Ражко — 11 твораў, выкананых у аўтарскай тэхніцы — габелен на шкле з цыклу «Дрэвы як сны».

Мастачкі былі ўдзельніцамі выстаў ва Украіне, Грэцыі, Чэхіі, Польшчы, Славакіі. У Беларусі гэта іх першая экспазіцыя. Як адзначалася на вернісажы, творчасць СкрыннікМісько і Ражко адрознівае ўменне, выкарыстоўваючы простыя сюжэты, укласці ў іх глыбокі сэнс, сваю жыццёвую філасофію.

«Выстава знаёміць нас з сучасным мастацтвам Украіны. У кожнай працы мы бачым пошук мастакоў. Сінтэз ткацтва і сцякла — проста адкрыццё. Дзякуючы шклу габелены становяцца паветранымі, аб’ёмнымі і гучаць зусім па-новаму», — адзначыла старэйшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі эстэтычнай адукацыі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Наталля Грыцэнка.

Выстава арганізавана пры садзейнічанні генеральнага консульства Украіны ў Брэсце і будзе працаваць да 12 сакавіка.

virtual.brest.by

[supsystic-social-sharing id="1"]