Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Стыпэндыі падвысілі на 6 тысяч

З 1 студзеня 2010 г. урад падняў стыпэндыі беларускім студэнтам на 5%, а студэнтам-ядзершчыкам — на 10%. У сярэднім навучэнцы ВНУ стануць атрымліваць на 6 тысячаў болей. Цяпер стыпэндыі студэнтаў беларускіх ВНУ складуць ад 102,5 тыс. да 164,1 тыс. рублёў, а для навучэнцаў сярэдніх спэцыяльных і прафэсійна-тэхнічных установаў – 78,1–124,8 тыс. рублёў.

Таксама на 10% павялічылі стыпэндыі тым студэнтам, якія вучацца на спэцыяльнасцях, звязаных з атамнай энэргетыкай. Будучыя ядзерныя фізыкі, спэцыялісты ў радыяцыйнай хіміі, электронных сыстэмах кантролю і кіравання на атамных электрастанцыях, ядзернай і радыяцыйнай бяспецы даўно чакалі падвышанай стыпэндыі. Яшчэ напрыканцы ліпеня ім абяцалі падвышаную стыпэндыю ў 30-50% ад звычайнай.

Цяперашняе падвышэнне не кампэнсуе нават страты студэнтаў у выніку дэвальвацыі. У пераліку на эўра ў снежні 2008 беларускія студэнты атрымлівалі як мінімум 35 еўра, а цяпер з улікам падвышэння стыпэндыя складзе 25 еўра. Такім чынам, каб дасягнуць дакрызыснага ўзроўню стыпэндый, без уліку інфляцыі беларускаму ўраду варта падняць іх як мінімум на 40 тысячаў.

Апошні раз стыпэндыі беларускім студэнтам павышалі таксама на 5% у канцы 2008 году, калі мінімальны яе памер склаў 97,6 тыс. рублёў.

generation.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *