Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Cтудэнцкая канферэнцыя «Поспех праз супрацоў-ніцтва»

«Студэнцкая Рада» і «Задзіночанне беларускіх студэнтаў» запрашаюць студэнцкія ініцыятывы і арганізацыі, якія дзейнічаюць на ўзроўнях ВНУ, горада ці краіны з усёй Беларусі прыняць удзел 20-21 сакавіка 2010 года ў студэнцкай канферэнцыі «Поспех праз супрацоўніцтва».

Ідэя правядзення канферэнцыі нарадзілася з разумення існуючай сітуацыі ў студэнцтве, калі студэнцкія групы, займаючыся аднолькавымі справамі, не знаёмыя адзін з адным, кожны паасобку вырашае свае маленькія праблемы, дасягае невялікіх мэтаў і не дзеліцца вынікамі з іншымі.

Канферэнцыя арганізуецца з мэтай знаёмства ўдзельнікаў студэнцкай супольнасці Беларусі і распрацоўкі сумесных дзеянняў студэнцкіх груп.

Чакаецца, што ў выніку канферэнцыі ўсе ўдзельнікі не толькі пазнаёмяцца адзін з адным, але і сплануюць дзеянні па рашэнні якой-небудзь студэнцкай праблемы сумеснымі намаганнямі.

Па пытаннях удзелу ў канферэнцыі звяртайцеся па тэлефонах:

Яўген +37529 1464794

Дзмітрый +37529 7058833

moladz.org


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *