Моладзь

6 сакавіка: флэш-моб ”Тэлефон-банан”

У ажыўленым месцы падчас Х раздаецца тэлефонны званок у кішэні. Замест тэлефона ён дастае з кішэні банан (ці любую іншую вар’яцкую рэч) і пачынае па ёй размаўляць, як па трубе.

Вельмі хутка да яго далучаюцца астатнія моберы. Пасля гутаркі (пажадана, больш-меней змястоўнага, каб вырабляў нейкае ўражанне) бананы прыбіраюцца, моберы разыходзяцца. Званок на мабілы зрабіць лёгка. Можна будзільнік на гэты час паставіць. Усё адно гук званка ад гуку будзільніка адрозніць цяжка. Галоўнае, каб запішчала.

Насупраць Партала на вул.Савецкай будзе стаяць чалавек у стылах, падыдзіце да яго, ён вам усё скажа, дзе будзе праходзіць флэш моб (Стылы гэта такой абутак тыпу берцов для тых хто не ведае) .

Чалавек будзе стаяць з 13.00 да 13.30.

падрабязней

Пераклад dzedzich.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *