Праект Кодэкса аб адукацыі, які рыхтуецца ў Палаце прадстаўнікоў да разгляду ў другім чытанні, змяшчае забарону на дзейнасць у ВНУ палітычных партый і рэлігійных арганізацый.

Пра гэта паведаміў старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе ніжняй палаты парламента Уладзімір Здановіч, выступаючы 23 лютага на пашыраным пасяджэнні камісіі.

«Вышэйшая адукацыя ў Беларусі будзе заставацца свецкай», — сказаў ён.

Разам з тым Здановіч нагадаў, што ў БДУ дзейнічае Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла. «Нам трэба будзе або закрыць на гэта вочы, або прапісаць аб ім у кодэксе асобным радком», — сказаў ён.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

[supsystic-social-sharing id="1"]