У Беларусі забаронена распіваць піва ў грамадскіх месцах. Учора ўступілі у сілу змяненні ў КаАП Беларусі. Забарона на распіванне піва закранула пасажырскія цягнікі, а таксама аб’екты чыгуначнага транспарту Беларусі.

У тым ліку новы варыянт арт.17.3 абвяшчае, што распіванне алкагольных і слабаалкагольных напояў (з аб’ёмнай доляй этылавага спірту ад 0,5% да 7%) або піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце ці ў іншых грамадскіх месцах забаронена. Аднак гэта не адносіцца да месцаў, якія спецыяльна прызначаны для ўжывання алкаголю (бараў, рэстаранаў і г.д.). За парушэнне артыкула прадугледжаны штраф у памеры да васьмі базавых велічынь (у цяперашні час да Br280 тыс.).

Як адзначылі ў УУС на транспарце МУС, ужыванне піва забаронена і ў пасажырскіх самалётах нацыянальнай авіякампаніі «Белавія». Пры гэтым пасажыры бізнэс-класа ўсё ж могуць ужываць алкаголь у колькасцях, дазволеных правіламі гэтай авіякампаніі.

Забарона на распіванне піва датычыцца і пасажырскіх цягнікоў, а таксама аб’ектаў чыгуначнага транспарту Беларусі. Да апошніх адносяцца прыпыначныя пункты, станцыі і вакзалы. У транспартнай міліцыі нагадалі, што і раней у купэ і плацкарта насуперак распаўсюджанай памылцы нельга было распіваць моцныя спіртныя напоі. Многія грамадзяне або ігнаравалі гэтае патрабаванне, альбо проста не ведалі.

Закон будзе дзейнічаць і ў праходзячых па тэрыторыі Беларусі замежных цягніках, у адрозненне ад самалётаў замежных кампаній. У той жа час спіртное ў цягніках па-ранейшаму можна будзе ўжываць у вагонах-рэстаранах.

Акрамя таго, цяпер работнікі міліцыі змогуць складаць пратаколы за знаходжанне на працоўным месцы ў стане алкагольнага, наркатычнага ап’янення. За гэта таксама прадугледжаны штраф — ад адной да дзесяці базавых велічынь (Br35 тыс. — Br350 тыс.). Але калі ўсе гэтыя дзеянні здзяйсняюцца паўторна на працягу аднаго года, то парушальнік заплаціць ад двух да пятнаццаці базавых велічынь (Br70 тыс. — Br525 тыс.). Таксама ў яго дачыненні можа быць ужыты адміністрацыйны арышт.

n-europe.eu

[supsystic-social-sharing id="1"]