Еўрапейскі цэнтар журналістыкі (EJC) запрашае журналістаў, блогераў, студэнтаў і экспертаў далучыцца да трэцяга конкурсу блогераў “Th!nk About It”. Конкурс збярэ каля 100 блогераў, журналістаў, экспертаў і студэнтаў з Еўрапейскага саюзу і суседніх краінаў для абмену ідэямі ды абмеркавання ўстойлівага развіцця і міжнароднай супрацы.

Конкурс будзе праходзіць з 24 сакавіка да 31 жніўня 2010 г. і пачнецца з прэзентацыі ў Брусэлі 22–23 сакавіка.

Узнагароды ўключаюць магчымасці падарожжаў у Азію і Афрыку і рэпартажаў адтуль. Галоўны прыз – паездка ў штаб-кватэру Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у Нью-Ёрку ў верасні 2010 году на саміт “Мэты развіцьця тысячагодздзя”. Усе паездкі аплоцяць EJC або яго партнэры.

Каб удзельнічаць у конкурсе, трэба запоўніць рэгістрацыйную форму.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на сайце конкурсу.

n-europe.eu

[supsystic-social-sharing id="1"]