Магілёўскі аблвыканкам прапаноўваў адміністрацыі прэзыдэнта абвясціць 2010 год — годам роднай мовы. Гэтую ініцыятыву ў адміністрацыі не падтрымалі, але дазволілі распрацаваць комплексную праграму па папулярызацыі беларускай мовы на 2010-2012 гады.

Старшыня абласной вэртыкалі Пётар Руднік зацвердзіў яе 31 снежня. За прамінулыя паўтара месяца ў афіцыйнай прэсе і выказваннях чыноўнікаў паведамленняў пра праграму не было.

Праграму распрацоўвала ад леташняга жніўня адмысловая камісія створаная ўправай ідэалягічнай працы аблвыканкаму. Пра тое, што яна зацверджаная паведаміў супрацоўнік гэтай управы:

«Цяпер у нас бальшыня ўсяго, што ў нас робіцца, гаворыцца, пішацца — гэта расейская мова. Закон прадугледжвае роўнасць выкарыстання дзьвух моў, таму, каб папулярызаваць крыху беларускую мову і пашырыць сферу яе ўжывання, і прадугледжаны цэлы шэраг мераў. Якія? Яго трэба проста паглядзець і ўсё».
Радыё Свабода

[supsystic-social-sharing id="1"]