15 лютага ў гарадскім палацы культуры адбыўся  канцэрт спявачкі PRANA. Арганізатары канцэрту назвалі яго кватэрнікам. Чаму кватэрнік? Бо хацелася каб усё прайшло менавіта ў цёплай атмасферы, падобна таму, як сябры збіраюцца на кватэры, каб пагаманіць, папець і падзяліцца ўражаннямі.

Перш за ўсё тэмаю канцэрта стала каханне.  All You need is Love — сцвярджае загаловак кватэрніку. Што чалавеку трэба для шчасця? Каханне. Дзеля чаго чалавек жыве? Дзеля кахання. Што двіжа зямлёю? Каханне.

Зала напоўнілася не толькі цудоўнымі песнямі Кацярыны,  але і менавіта іскрынкамі кахання. Песні гучалі ў выкананні Кацярыны Праневіч , а таксама чыталі вершы Віка Малышава і Алег Гарбацюк.

Так як гэта была  не проста музыкальная вечарына, а самы сапраўдны кватэрнік, то таксама быў свабодны мікрафон, дзе кожны з прысутных мог чытаць свае вершы. Жадаючых знайшлося больш, чым нават было прадугледжана часам.

Варта адзначыць, што ў Праны хутка выходзіць дэбютны альбом.

Ваша Аліса Майская, dzedzich.org


Больш падрабязная інфармацыя пра групу PRANA.


Фотаздымкі: Артур Якуцэвіч


[supsystic-social-sharing id="1"]