14 лютага Кітай святкаваў не Дзень закаханых, а Новы год. Для кітайцаў такое супадзенне з’яўляецца зусім недарэчным, бо бягучы год яны называюць «годам удоў» і вераць, што ў гэтым годзе жанчынам непашчасціць з пошукам сваей палавінкі. Больш за тое, 2010 год нясе за сабой пагрозы распаду шлюбаў і нараджэння нешчаслівых дзяцей.

Не гледзячы на ХІ стагоддзе, кітайцы засталіся вельмі прымхлівай нацыяй, усе забабоны тут маюць шматвекавую гісторыю і асабліва важна выконваць іх на Новы год.

Напрыклад, сустракаць Новы год трэба ў чырвоным, гэты колер для іх — самы ўлюблены. Існуе легенда, што зусім даўно жыла-была пачвара,што выпаўзала са сваёй нары акурат пад Новы год.Кожны раз яна з’ядала каго-небудзь з жыхароў вёскі, пакуль там не засталася адна сям’я, якая апраналася толькі ў чырвоны колер. Так людзі зрабілі выснову, што адзінае, чаго баялася пачвара — гэта чырвоны колер.

Яшчэ адзін цікавы факт: традыцыя запальвання пітардаў і феерверкаў пайшла менавіта з Кітая. Прычым мы наўрацці калі-небудзь зможам параўняцца ў гэтай справе з Паднябеснай. Святкаванні старонняму чалавеку могуць падацца ваеннымі дзеяннямі, выходзіць на вуліцу проста страшна. Справа ў тым, што кітайцы вераць, што напярэдадні Новага году злыя духі, выгнаныя са сваіх месцаў, шукаюць сабе прытулку. Звычайна яны селяцца ў нейкую хату і спрычыняюць гаспадарам розныя шкоды. Дык вось, каб адагнаць нячысцікаў да суседзяў, кітайцы робяць як мага болей грукату. З вынаходніцтвам пораху гэта стала значна прасцей.

2010 год пройдзе пад знакам загадкавага і непераможнага белага і жоўтага металічнага Тыгра. Са старажытных часоў гэтую жывёлу шануюць ва ўсім свеце. Тыгр — гэта знак справядлівасці, мудрасці, адвагі, вайсковай доблесці, нястрымнай сілы і запалу.

З гэтай нагоды кітайскія заапаркі распачалі досыць прыбытковы бізнэс: наведвальнікам прапануюць набыць тыгрыныя вусы коштам 5-15$ у залежнасці ад даўжыні. Па заверу прадаўцоў валоданне тыгрыным вусам дапаможа пазбегнуць усялякіх непрыемнасцяў у будучым годзе. Попыт на такі сувенір занадта перавышае прапанову. У заапарках запэўніваюць, што ўсе вусы тыгры страцілі натуральным шляхам і ніхто са звяроў не пацярпеў.

Будучы год, як ужо адзначалася, асаблівы трэба ўлічваць то, Новы 2010 год Тыгра — гэта год Металічнага Тыгра, які належыць да Стыхіі Металу, талісманам якога з’яўляецца срэбра, а колерам-талісманам у 2010 году Тыгра з’яўляецца серабрысты, металічны колер. Раім выкарыстоўваць розныя металічныя ўпрыгожванні: металічныя кольцы, каралі, бранзалеты, завушніцы з золата, срэбра, медзі і плаціны (але не больш за два розныя металы).

У вопратцы перавага аддаецца беламу і жоўтаму колеру, падыйдуць упрыгожванні з натуральных матэрыялаў: скуры, мяхі, бавоўны і інш.

Яшчэ адной традыцыяй без якой Новы год у Кітаі не Новы год з’яўляюцца парныя надпісы, якія ўпрыгожваюць уваход у кожны дом.Адзін надпіс часцей за ўсё складаецца з 4 іерогліфаў . Гістарычна яны ўзыходзяць да заклінанняў на персікавых дошчачках, што мацаваліся на дзвярах напярэдадні Новага года.  Персікаваму дрэву спрадвеку прыпісвалі ўласцівасць абараняць жыллё ад усялякай пошасці.З цягам часу такія надпісы страцілі сувязь з магічнымі заклінаннямі  і ператварыліся ў звычайныя пажаданні шчасця і дабрабыту.

Усе стравы і пачастункі да Навагодняга стала рыхтуюцца загадзя, бо ў святочныя дні забараняецца карыстацца ўсімі вострымі прадметамі. Лічыцца, што можна адрэзаць шчасце будучага года. Усе нажы, нажніцы і г.д . заварочваюцца ў чырвоную паперу і хаваюцца прэч ад вачэй.

Ганна Г., dzedzich.org

[supsystic-social-sharing id="1"]