Мы, члены і сябры брэсцкага аддзела Саюза палякаў Беларусі (СПБ) выражаем глыбокую занепакоенасць у сувязі з апошнімі рэпрэсіямі ўладаў Беларусі супраць нашага Саюза.

Прыклад СПБ яскрава ўпісваецца ў шэраг парушэнняў фундаментальных правоў чалавека і грамадзяніна:

-ад 2005 г. наш Саюз не прызнаецца ўладамі Беларусі, якія анулявалі вынікі VI з’езда СПБ (гэта рашэнне супярэчыць арт. 5, 6 Закона РБ ”Аб грамадскіх аб’яднаннях” ад 4 кастрычніка 1994 года, №3254-XII) і стварылі метадамі націску цалкам залежную ад сябе структуру, якая прысвоіла сабе назву і карыстаецца маёмасцю Саюза, па сутнасці, нікога сабой не прадстаўляючы;

-у лютым 2010 сілай стаў забраны супрацоўнічаючы з нашым Саюзам Польскі Дом у Івянцы каля Мінска, пры гэтым там затрымана некалькі дзесяткаў чалавек;

-пасля надуманых судовых працэсаў непамерна вялікі штраф накладзены на фірму “Палоніка”, якая прадстаўляе асяроддзе Саюза палякаў, і якую абвінавацілі, між іншым, у нелегальнай гуманітарнай дапамозе.

Гуманітарная дапамога, якая ў большасці краін выклікае пачуццё ўдзячнасці, у нас становіцца прычынай для закрыцця фірмы, якая яе аказвае… Усё гэта адбываецца ў геаграфічным цэнтры Еўропы, у краіне, якая з’яўляецца суседам Еўрапейскага саюза і дэкларуе гатоўнасць да развіцця з ёй партнёрскіх адносінаў. Ці могуць гэтыя адносіны развівацца нашым коштам, коштам грамадзян Беларусі польскага паходжання? Ці нам наканавана стаць закладнікамі, лёс якіх становіцца абыякавым і не мае ніякага значэння? Ці пазастаўленне самой сабе заслужанай арганізацыі польскай меншасці можа стаць сапраўдным пачаткам новага этапа ў адносінах Беларусі з Польшчай і ЕС?

Усе мы жывём на адным кантыненце. Ідзе пачатак XXI стагоддзя. Дваццаць гадоў таму назад распаўся Савецкі Саюз. Еўропа разам з Польшчай – краінай нашых продкаў, удзельнічае ў ганаровай справе аб’яднання і садзейнічання стабілізацыі, якая вынікае з павагі да канона фундаментальных правоў чалавека і грамадзяніна.

Можа, у большасці краін старой Еўропы цяжка сабе ўсвядоміць, што тое, пра што мы пішам, сапраўды мае месца. Мы не маем свабоды дзейнасці, мусім лічыцца з навязваннем нам такіх арганізацыйных рашэнняў, якія не могуць быць выкананыя. Нават супрацоўніцтва з польскім консульствам выклікае тут падазрэнні і негатыўныя характарыстыкі з боку ўладаў. Мы з’яўляемся грамадзянамі другой катэгорыі ў сваёй асобнай незалежнай дзяржаве, з якой нас звязвае гісторыя і сучаснасць.

Як аддзел СПБ у Брэсце апеліруем і просім дапамогі:

-не дазволім далей парушаць правы чалавека ў адносінах да нашай, так пацярпелай у гісторыі, супольнасці,

-голасна пратэстуем супраць парушэння ў Беларусі міжнародных норм і законаў,

-не згаджайма на аплату пачуцця спакою чалавечым няшчасцем, закрыццём вачэй на нішчэнне грамадскіх інстытуцый і ліквідацыю арганізацыі з прыгожым мінулым і значным даробкам.

Мы хочам верыць, што не застанемся адны ў цяжкай сітуацыі. Мы лічым на Ваш голас, на голас Вашага супраціву адносна фактаў парушэння правоў чалавека. Мы маем права да нармальнай дзейнасці, якая служыць у нашым глыбокім разуменні беларускаму грамадству і палякам у Брэсцкай вобласці.

Гэта для нас з’яўляецца найважнейшым. Мы глыбока верым, што ў нашых перакананнях не пакінеце нас адных…!

Саюз палякаў Беларусі – Брэсцкі аддзел

[supsystic-social-sharing id="1"]