Інтэрнэт-аматары спрабуюць арганізаваць саматужны пераклад аперацыйнай сістэмы. У блогах LiveJournal з’явілася суполка, якая хоча перакласці новую аперацыйную сістэму Windows 7 на беларускую мову.

Арганізатары падкрэсліваюць, што збіраюць валанцёраў – спонсараў у праекту няма. Па спасылцы http://community.livejournal.com/by_mova/686130.html ідзе абмеркаванне, наколькі рэальна ажыццявіць пераклад. Адныя даказваюць складанасць і немагчымасць працэсу, іншыя ўжо распачынаюць працу. Далучыцца да перакладу аперацыйнай сістэмы можа кожны. Паколькі аб’ём працы велізарны, да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Некалькі гадоў таму дырэктар Microsoft у Беларусі і Украіне Валер Ланавенка абмалёўваў перспектывы беларускай версіі Windows. На жаль, словы толькі засталіся словамі. Праз эканамічную немэтазгоднасць ідэя не была даведзена да пераможнага канца.

У той жа час карыстальнікі іншай аперацыйнай сістэмы, Linux, ужо маюць магчымасць выкарыстоўваюць беларускамоўную версію.

moladz.org

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

Дадаць каментарый