Саюз ангельскай мовы ў Беларусі (The English Speaking Union in Belarus) запрашае маладых людзей да ўдзелу ў міжнародным конкурсе прамоўніцкага мастацтва. Тэма конкурсу — Speculation On Our Future («Разважанне пра будучыню»).

Удзельнікі могуць інтэрпрэтаваць гэту тэму па-рознаму, але не павінны ўжываць яе як назва ўласнага выступу. Ухваляецца крэатыўны падыход да выбару тэмы.

У конкурсе могуць прыняць удзел вучні і студэнты ва ўзросце 16—20 гадоў.

Апошні тэрмін падачы заявак — 22 лютага. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце дыпмісіі.

Конкурс прамоўніцкага мастацтва праводзіцца кожны год міжнародным Саюзам ангельскай мовы і з’яўляецца адным з найболей паспяховых мерапрыемстваў гэтай арганізацыі.

date.by

Пераклад dzedzich.org

[supsystic-social-sharing id="1"]