Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Як знайсці працу студэнту?

Не кожны чалавек з дыпломам можа знайсці працу. Дык што ж тады рабіць студэтнам? Стыпендіі могуць жадаць толькі найлепшага, а якой-ніякай незалежнасці ад бацькоў жадае  кожны студэнт.

Несумненна, вакансій без адукацыі зусім мала, але калі добра пашукаць то паявіцца і выбар.
Галоўнае – добра ацаніць свае здольнасці, быць упэўненым у сабе і пераканаць работадаўца, што вы – гэта менавіта той, каго ён шукаў.

Не трэба разлічваць на тут спецыяльнасць, якой вы навучаецеся ва ўніверсітэце. Хутчэй за ўсё, што вам прыйдзецца працаваць па зусім другой.

Можна, канешне, напрамую звяртацца да работадаўцаў, але ніхто не гарантуе поспех.

Першае што трэба зрабіць – праглядзець сайты, дзе змешчана інфармацыя па вакансіях (напрыклад, tut.by, praca.by, rabota.by). Перш за ўсё трэба ўважліва праглядаць інфармацыю. Ну і , канешне, не пашкодзіць добрае рэзюмэ ў электронным выглядзе – гэта вашая візітная картка.

Па-другое, трэба звярнуцца да прэсы. Ёсць шмат штодзённых і штотыднёвых газет, дзе змешчаны аб’явы па пошуку працы.

Абавязкова трэба звяртаць увагу на розныя навукова-даследчыя конкурсы, якія праводзяцца ва універсітэце, удзельнічаць у навуковых канферэнцыях.

Калі ёсць асабовыя сувязі, то імі таксама трэба скарыстацца. Запытайцеся ў сяброў, знаёмых на конт працы – можа і не прыйдзецца далёка шукаць.

Калі добра сабе зарэкамендаваць, то некаторыя фірмы могуць вас узяць на стажыроўку – ніколі не трэба вешаць нос і ведаць сабе кошт. Бывае так, што шчасціць і на фірме, напрыклад, захварэе супрацоўнік ці  паедзе на Канары – часовая праца таксама праца.

Галоўнае – ініцыятыўнасць і жаданне, а праца з часам знойдзецца.

Ваша Аліса Майская, dzedzich.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *