Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Навучанне ў Каледжах аб’яднанага свету

Беларусы могуць прыняць удзел у конкурсе на атрыманне стыпендыі для навучання ў навучальных установах сістэмы “Каледжы аб’яднанага свету” (UWC).

UWC уяўляе сабою сетку з 12 каледжаў, першы з іх адкрыўся ў 1962 годзе ва Уэльсе (Вялікабрытанія). Асаблівасць сістэмы складаецца ў адначасовым навучанні ў кожным з 12 каледжаў студэнтаў розных краін у адпаведнасці з вылучанымі квотамі.

З 1962 года ў каледжах UWC атрымалі адукацыю 34 тыс. студэнтаў з 181 краіны.

Двухгадовае навучанне вядзецца на ангельскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаврыята ў каледжах Італіі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Індыі, Босніі і Герцагавіне, ЗША. Па заканчэнню каледжа выпускнікам выдаецца дыплом, які дае права на паступленне ва ўніверсітэты большасці краін свету.

Да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне стыпендыі запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якім на 1 верасня 2010 года будзе 16—17 гадоў. Конкурс праводзіцца ў два тура. Для ўдзелу ў першым неабходна да 1 сакавіка накіраваць дакументы і конкурснае эсэ на электронны адрас: [email protected] Кандыдаты, якія прайшлі ў другі тур (ён адбудзецца 3 красавіка), атрымаюць запрашэнні.

Больш падрабязную інфармацыю пра навучанне можна знайсці на сайце: www.uwc.org.

date.by

Пераклад dzedzich.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *