Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

2011 год стане правальным для ВНУ

Наступны год стане правальным для вышэйшых навучальных устаноў краіны па наборы студэнтаў на першы курс. Набіраць асабліва не будзе з каго. Пра гэта падчас “круглага стала” “Палітыка ЕС і Беларусі ў галіне адукацыі: дзелімся вопытам” заявіў кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Сяргей Вятохін:

“Гэтага крызісу ў нас пакуль няма, але ён пачнецца з наступнага года, калі мы ўсе правалімся па наборы студэнтаў. Гэта аб’ектыўна — проста выпускнікоў не будзе”.

Нагадаем, што з 1 верасня 2009 года беларускія школы, згодна з дэкрэтам прэзідэнта ад 17 ліпеня 2008 года “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”,  перайшла на 11-ці гадовае навучанне. Да гэтага навучанне было дванаццацігадовае. Такім чынам, сёлета атэстаты аб заканчэнні школы атрымаюць як тыя, хто вучыўся ў “дванаццацігодцы”, так і тыя, каму выпала “асіліць” школьную праграму за 11 гадоў. У наступным жа годзе наадварот чакаецца невялікая колькасць выпускнікоў школ.

Згодна са звесткамі Мінадукацыі, зараз у ВНУ навучаецца 430 тысяч студэнтаў.

Еўрарадыё.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *