Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Рамкі сваімі рукамі

Калі ў вас знойдзецца дома кардонка, гуаш і невялікае жаданне – то гэтая справа для вас. Давайце паспрабуем зрабіць прыгожыя рамкі.

Па-першае, возьмем кардонку. Калі яна ў некалькі слаёў, то лепей пазбавіцца ад самага верхняга. Атрыфмаецца такая графіраваная кардонка.

Па-другое бярэм нажніцы і выразае акенца для нашага фотаўдымка. Звычайна памеры 10*15. З кожнай стараны акенца застаўляем па тры сантыметра (пажадана не меней).

Па-трэцяе, выбірае колер рамкі і размалёваем яе.  Пакуль усё сохне, шукае якія – небудзь мелачы, якія можна было наклеіць на нашую рамку.  Калі дома ёсць макароны ці бусінскі – то імі можна ўпрыгожыць рамку. Макаронны вырабы лепей спачатку размаляваць у розныя колеры.

Калі нашая рамка падсохла, наклейваем на яе тое, што падрыхтавалі.  Замацоўваем у акенца  фотаздымак і рамка гатова.

Ваша Аліса Майская, dzedzich.org


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *