Арт-хаус ці навінка-2010? Новы мегамікс ці мілкі вэй/інды? Якога выбару прытрымліваецеся менавіта  вы?

Вікіпедыя падказвае, што поп-культура — гэта культура для мас, так званая папулярная. Яна часцей за ўсё абумоўлена штодзённымі запатрабаваннямі  і імкненнямі (так званы мэйнстрым) і , канешне, яна разлічаная на шырокае выкарыстанне яе масамі і камерцыйны поспех.

Адсюль вынік: «аб’екты» поп-культуры маюць стандартызаваныя формы і змест.

Звернемся да прыкладу з тэлебачаннем. Амаль усе праграмы, якія яно транслюе не нясуць з сабою ніякай сэнсавай нагрузкі. Узнікае пытанне: тады навошта такое трансляваць?  Адказ просты: для таго, каб прыйшоўшы з працы можна было проста адпачыць, не затрачваючы сваю моц на пераасэнсаванне таго, што там ідзе. Аналагічнае пытанне: навошта людзі глядзяць тупыя камедыі? Адказ такі ж — каб адапчыць.

Навошта тады існуе элітарная культура, калі прасцей за ўсё было б насалоджвацца поп-культурай?

Гэтую культуру часам яшчэ называюць высокай, таму што ставяць вышэй за масавую. Элітарная культура — гэта творчы авангард, дзе заўсёды ўтвараюцца новыя віды мастацтва.  Паняцце высокай культуры вікіпедыя уключае таксама класічную музыку і класіку літаратуры, але з другім пунктам можна не пагадзіцца. Канешне, класічная культура раней не была разлічана на камерцыйны поспех, але ж зараз яна перайшла ў поп-культуру.

Элітарнай культурай не цікавяцца простыя людзі, таму што каб яе разумець трэба шмат думаць, разумець, фантазіраваць. Хутчэй за ўсё гэта звязана з лянотай, якая, кажуць, двіжа чалавецтвам.

Арт-хаус ці навінка-2010? Розум падказвае арт-хаус, а лянота кліча паглядзець чарговую камедыю.

Ваша Аліса Майская, dzedzich.org

[supsystic-social-sharing id="1"]