Усім студэнтам, у якіх ёсць не толькі тусоўкі, сэсіі і студэнцкі білет, але і імкненне да справядлівасці, прысвячаецца. Калі ты адчуваеш, што Твае правы парушаюцца, Калі цябе абурае, калі чыніцца несправядлівасць і ты не заўсёды ведаеш, што з гэтым можна зрабіць, МПГ «Студэнцкая Рада» запрашае прыняць удзел у трэнінгах па падвышэнні прававой культуры ў сфэры правоў студэнтаў.
На трэнінгах можна:
- пазнаць, якія ў студэнта ёсць правы;
- зразумець, што значыць быць сапраўдным студэнтам;
- усвядоміць, чаму трэба змагацца з несправядлівасьцю;
- разабрацца, як абараняць свае правы і правы іншых студэнтаў.
Першы трэнінг адбудзецца ўжо 7 лютага 2010 году ў Менску.
Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна адказаць на наступныя некалькі пытанняў і даслаць іх на электронную пошту [email protected] не пазней 4 лютага (улучна):
- Прозвішча, імя
- ВНУ, факультэт і курс
- Чаму ты жадаеш патрапіць на трэнінг?
- Хто па тваім меркаванні, сапраўдны студэнт?
Ці патэлефануйце па тэл. арганізатарам: (+375 29) 221 06 97 Аляксандра Дзікан, (+375 29) 314 43 75 Яўгенія Андрэюк.
Адбор будзе праходзіць на конкурснай аснове пры папярэдняй гутарцы.
Студэнцкая рада.