Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Навучанне ў ВНУ могуць скараціць да трох гадоў

Беларускія заканадаўцы настойваюць на скарачэнні тэрмінаў навучання ў ВНУ. У Беларусі ўжо некалькі гадоў працуе Праграма пераходу на дыферэнцыяваныя тэрміны падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.

У ВНУ каля 400 спецыялістаў, з якіх прыкладна па 80 студэнтаў будуць атрымліваць адукацыю ў карацейшыя тэрміны, распавёў старшыня сталай камісіі «палаты прадстаўнікоў» па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Уладзімір Здановіч.

Зараз у беларускіх ВНУ навучаюцца ад чатырох да шасці гадоў. Даўжэй іншых праседжваюць на студэнцкай лаве медыкі і спецыялісты па ядзернай энергетыцы.

«У Кодэксе пра адукацыю, які павінен быць разгледжаны ў другім чытанні на вясновай сесіі ніжняй «палаты парламента», абумоўлена, што вышэйшую адукацыю можна будзе атрымаць за перыяд ад трох да пяці гадоў. Пры гэтым па найболей складаных спецыяльнасцях тэрмін навучання можа быць павялічаны на адзін год», — кажа Уладзімір Здановіч.

Якія ж спецыяльнасці чакае скарачэнне тэрмінаў навучання?

«Штогод у спісе спецыяльнасцяў адбываюцца змены. Магу сказаць, што тэрміны навучання паменшацца па гуманітарных кірунках, вывучэнню замежных моў, па некаторых эканамічных спецыяльнасцях. Што да тэхнічных спецыяльнасцяў, то тэрміны навучання будуць скарочаны там, дзе гэта магчыма», — заявіў Здановіч.

charter97.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *