Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Электронная рэгістрацыя на тэсты

Працэс атрымання пропускаў на тэставанне будзе выглядаць прыкладна так: абітурыент з дакументам і квітанцыямі пра выплату рэгістрацыйнага ўзносу прыходзіць у пункт рэгістрацыі.

Аператар пры дапамозе кампутара запаўняе анкету, прычым праграма паведаміць пра памылку, калі ён, напрыклад, выпадкова набярэ непатрэбную колькасць лічбаў у нумары пашпарта. Аб’яднаная база дадзеных дазваляе аператару бачыць вольныя месцы ва ўсіх пунктах тэставання. У поўнай адпаведнасці з прынцыпам аднаго акна абітурыент можа за некалькі хвілінаў атрымаць пропуск на тэставанне па беларускай мове на базе адной навучальнай установы, па матэматыцы – на базе іншага, па фізіцы – на базе трэцяга.

Гэта дзейсны сродак барацьбы з “двайнікамі”. Калі нейкі абітурыент, атрымаўшы ў адным ВНУ тры пропускі, зайшоў у другую навучальную ўстанову за чацвёртым, праграма маментальна выведзе яго на чыстую ваду. Агульная база дадзеных удзельнікаў тэставання і раней дазваляла вылічыць абітурыентаў з лішнімі пропускамі да пачатку выпрабаванняў. Але зараз парушальнікі дысцыпліны будуць пазбаўлены магчымасці іх атрымаць.

У чорны спіс кампутара можна таксама ўнесці пашпартныя дадзеныя дзесяцікласнікаў і рэпетытараў: браць удзел у выпрабаваннях могуць толькі абітурыенты.

tut.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *