Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

У БДУ хаваюцца ад размеркавання

У БДУ хаваюцца ад размеркавання каля 20 чалавек, у БДЭУ — пяць, а выпускніца “кулька” адкупілася ад універсітэта тысячай еўра. Не ўсе размеркаваныя выпускнікі ВНУ пажадалі адпрацоўваць на прапанаваных месцах. Толькі ў БДУ такіх каля дваццаці.
 “Выпуску падлягала 1768 бюджэтнікаў, а накіраванні атрымалі 1612 чалавек — 91%. 6% атрымалі даведкі на самастойнае працаўладкаванне па ільготах. 43-м універсітэт не змог знайсці працоўныя месцы, таму што не было заяў. Толькі каля 20 чалавек не прыбылі на працоўныя месцы”.

Яны павінны будуць аплаціць навучанне, а калі вырашаць хавацца, то шукаць іх будзе міліцыя і пракуратура. 

 “Калі чалавек не прыбывае, то нам дазволена далучаць адпаведныя органы: і міліцыю, і нават пракуратуру. Звычайна аказваецца, што гэтыя выпускнікі знаходзяцца за мяжой. Адназначна прымаецца рашэнне аб спагнанні грошай. Як правіла, сума вышэй за суму навучання, бо туды ўваходзяць усе выдаткі”.

Вядома, што калі малады спецыяліст аддае грошы, то ён вяртае ўсе стыпендыі, аплату за інтэрнат і г.д. У пастанове Саўміну аб вяртанні грошай, якія затрачаныя на падрыхтоўку маладога спецыяліста, ёсць парадак разліку. І згодна з ім студэнт аплачвае нават канцылярскія тавары, мяккі інвентар, працу пазаштатных супрацоўнікаў, камунальныя паслугі.

Еўрарадыё.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *