Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Конкурс перакладчыкаў

Часопіс “ПрайдзіСвет” запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў чарговым конкурсе перакладчыкаў.  Вашай увазе прапануецца 14 вершаў з васьмі моваў: ангельскай, нямецкай, гішпанскай, польскай, расійскай, украінскай, французскай, лацінскай. Адзін з выбраных вершаў трэба перакласці на беларускую мову.  Найлепшыя пераклады будуць надрукаваныя ў чацвертым нумары часопіса.

Калі ў спісе аўтараў вы не знойдзеце таго, каго вам хацелася б перакласці, альбо той мовы, з якой вы перакладаеце, вы можаце звярнуцца да рэдакцыі. Мы адкрытыя для супрацоўніцтва, і з вашага жадання змесцім конкурс па гэтай мове.

Пераклады можна альбо даслаць на адрас рэдакцыі: [email protected], альбо размясціць на форуме , дзе для конкурсаў створаны адпаведны раздзел, а для кожнага верша – адпаведная тэма.

Пераклады прымаюцца да 15 сакавіка.

Падрабязней: http://prajdzisvet.org/contests

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *