Берасцейская моладзевая грамадская арганізацыя «Дзедзіч» канчаткова засталася без рэгістрацыі пасля болей чым двух месяцаў спробаў атрымаць афіцыйны дазвол.

Актыў «Дзедзіча» і не спадзяваўся на рэгістрацыю, але спробу зрабіў. У канцы 2009 года ўлады адмовілі ў рэгістрацыі і далі час на выпраўленне знойдзеных памылак у дакументах. Памылкі былі выпраўленыя, але ў рэгістрацыі і ў гэты раз было адмоўлена, таму на сённяшні дзень кіраўніцтва вырашыла больш не падаваць дакументы, кажа сябра Рады арганізацыі Віктар Клімус:

— Нарэшце, добра гэта ці дрэнна мы атрымалі канчатковы адказ, які на жаль не ў наш бок, бо гэта адмова ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання. Мы заяўлялі раней і працягваем казаць, што дзейнічаць будзем і надалей, бо не галоўнае рэгістрацыя.

«Дзедзіч» і да гэтага дзейнічаў паспяхова 10 гадоў, сябры аб’яднання працягнуць сваю працу і далей, бо галоўнае не прызнанне, а добрыя вынікі ад дзейнасці.

Зміцер Кісель, Радыё Рацыя.

[supsystic-social-sharing id="1"]