Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Замежную мову школьнікі вывучаць экстэрнам

Непаслядоўнасць беларускай адукацыйнай палітыкі ярка выяўляецца на прыкладзе вывучэння замежных моў у школе. У сувязі з пераходам з 12-летняга на 11-летняе навучанне ў 2008 годзе, скараціўся час вывучэння замежных моў. Пры гэтым міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў абвясціў пра ўводзіны ў Беларусі праз 2,5 гады абавязковага іспыту па замежнай мове за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.

На калегіі ведамства, якая прайшла 29 студзеня, міністр адукацыі спецяльную ўвагу надаў вывучэнню замежных моў у школах.

— Неабходна ўзмацніць падрыхтоўку школьнікаў па замежных мовах. У 2009 годзе спецыялістамі распрацавана канцэпцыя навучання замежным мовам у агульнаадукацыйнай школе. І база, і выкладчыкі, і навучальна-метадычнае забеспячэнне гатовыя. Мы ўжо забяспечылі вучняў навучальнымі дапаможнікамі па мовах. Думаю, абавязковы іспыт будзе ўведзены праз 2,5 гады.

Факультатывы – дрэнная альтэрнатыва.

Пераход беларускай школы на 11-летку балюча стукнуў як раз па замежных мовах. У звычайнай школе ў старэйшых класах на яго вывучэнне зараз адводзіцца две гадзіны ў тыдзень. Казаць пра выдатныя веды і магчымасці папрактыкавацца пры такім раскладзе не даводзіцца.

date.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *