Віктар Януковіч, кандыдат у прэзідэнты Украіны, напэўна, чытаў. У чацвер 28 студзеня ў эфіры дзяржтэлерадыёкампаніі «Крым» Віктар Януковіч заявіў, што памятае пра юбілей Чэхава.

Janukovych

Прыхільнік Януковіча цалуе руку свайму лідэру

Пры гэтым кандыдат у прэзідэнты ад Партыі рэгіёнаў назваў Чэхава яго спачатку «ўкраінскім, рускім пісьменнікам», а затым — паэтам. «Я ведаю і памятаю аб тым, што ў гэтыя дні адзначаецца 150-годдзе творчасці Чэхава — украінскага, расійскага пісьменніка, ну, а ўвогуле больш правільна будзе сказаць: дзеяча сусветнай культуры», — сказаў Януковіч. «Ялцінцы павінны ведаць, запішыце: у 2010 годзе ў абавязковым парадку будзе ўказ прэзідэнта аб рэстаўрацыі і аднаўленні дома-музея Чэхава», — заявіў ён.

«Я яго падпішу, гэты ўказ, і мы з вамі будзем мець дом-музей, за які нам не сорамна будзе, каб і жыхары Украіны, і іншых краін, прыехаўшы ў Ялту, прыехаўшы ў Крым, маглі ўбачыць маглі пабачыць памятныя мясціны звязаныя і з біяграфіяй, і з гісторыяй гэтага цудоўнага паэта, вялікага паэта Антона Паўлавіча Чэхава», — сказаў Януковіч.

29 студзеня адзначаецца 150-годдзе з дня нараджэння расійскага пісьменніка, драматурга Чэхава.

Гэта не першы кур’ёзны выпадак з лідэрам Партыі рэгіёнаў. «Українська правда» падрыхтавала цэлы хіт-парад канфузаў Віктара Януковіча.

7 лютага адбудзецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне. Віктар Януковіч у ім будзе супернічаць з цяперашняй прэм’ер-міністаркай краіны Юліяй Цімашэнка. Януковіч абапіраецца на ўсходнеўкраінскі, расейскамоўны электарат. Ягоная суперніца мае падтрымку захаду і цэнтру краіны і ўкраінскамоўных выбарцаў. Януковіч цесна звязаны з усходнеўкраінскімі алігархамі, тады як Цімашэнка мае рэпутацыю папулісткі.

«Наша Ніва».

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. Поль
    Ответить

    Кого-то этот Янукович мне уже напоминает. Есть у нас тут один ценитель поэзии писателя Быкова…

    Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый