У Еўропе і Амерыцы ў будаўніцтва музеяў укладваюць зараз максімальныя сродкі. Цікава, што сумарная колькасць наведвальнікаў еўрапейскіх музеяў значна большая за колькасць наведвальнікаў футбола, хоць лічыцца, што футбольныя матчы вельмі папулярныя, а музеі не.

У Беларусі ў спісе варыянтаў правядзення вольнага часу музеі даўно не на першых месцах. Калі я прашу сваіх сяброў узгадаць апошні раз, калі яны былі ў музеі, яны задумваюцца. Гэта не значыць, што яны не ходзяць у музеі, проста бываюць яны там, на жаль, не часта. Дык як зацікавіць моладзь хадзіць у музеі?

На выставе музеяў звычайна уваход вольны. А ў некаторых краінах свету – Кітаі, Францыі, ЗША, напрыклад, — зменшылі альбо ўвогуле зрабілі бясплатным уваход у музеі для моладзі. Гэта накіравана на тое, каб павялічыць цікавасць маладых людзей да гісторыі і культуры сваёй краіны. Беларускія музейшчыкі лічаць, што бясплатны ўваход кардынальна сітуацыю не зменіць. Так, будуць людзі, якія пачуюць “бясплатна” і пабягуць глядзець, што там такое адбываецца ў музеі. Так было, дарэчы, на Ноч музеяў. Але ў нас не такія вялікія кошты на білеты ў музеі, кожны студэнт траціць значна большыя сумы на меньш вартыя мерапрыемствы.

Да таго ж існуе меркаванне, што нашу моладзь дысцыплінуе тое, што яна палаціць грошы за ўваход у музей. Хай сабе гэта і зусім капейкі па сённяшніх часах, але яны сябе лепш паводзяць.

Зараз па ўсім свеце ствараюць усё новыя і новыя музеі з вельмі арыгінальнымі і нават экстравагантымі экспазіцыямі. У Інданэзіі ёсць музей курэння, у Літве запрашаюць у музей чарцей, а ў Індыі ўсе жадаючыя могуць убачыць музей, даруйце, прыбіральняў.

У Беларусі таксама ёсць неардынарныя ідэі. У вёсцы Мосар, што ў Глыбоцкім раёне, мясцовы каталіцкі святар арганізаваў антыалкагольны музей. Турысты з задавальненнем наведваюць яго.

Калі сфармуляваць канкрэтныя парады, якія дапамаглі б зацікавіць моладзь больш хадзіць у музеі, што ў першую чаргу трэба ўзгадаць інформацыю. Выставы павінны яшчэ больш актыўна рэкламавацца. Газеты змяшчаюць анонсы, радыёстанцыі агучваюць іх, але ў час, калі ўжо існуюць віртуальныя музеі, і моладзь столькі часу праводзіць за камп’ютарам, варта рабіць большы ўхіл на электронныя медыі.

Музейшчыкам трэба больш актыўна супрацоўнічаць з самой моладдзю і прыдумляць цікавосці. У ЗША, напрыклад, за некалькі даляраў можна набыць копію Дэкларацыі Незалежнасці. І ўвогуле, было б добра, каб ля музеяў заўсёды было некалькі гандляроў самабытных беларускіх падарункаў. Зразумела, што музей досыць кансерватыўная ўстанова. Але за мяжой ля музеяў людзі адпачываць проста седзячы на траве, унутры музеяў ёсць кафэ, а ў карцінных галерэях можна набыць дыванок ці прыйсці са сваім і пасядзець проста на падлозе ля любімай карціны, падумаць, нешта ўявіць. Гэта вельмі камфортна. І гэта… прыцягвае.

moladz.org

[supsystic-social-sharing id="1"]