Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

У Берасці абдымацца забаронена!

Акцыю, якую праводзяць ва ўсім свеце, берасцейская міліцыя жорстка і бескампрамісна спыніла і склала на ўдзельнікаў пратаколы… за абдымкі.

У Берасці спрабавалі правесці моладзевую акцыю пад назвай «Давай абдымемся». Яна не насіла палітычнага або рэлігійнага характару. Асноўная яе мэта – узняць сабе і мінакам настрой.

Бясплатныя абдымкі (Free Hugs) – рух, удзельнікі якога выходзяць на вуліцы і прапануюць незнаёмым людзям абняцца. Заснавана аўстралійцам Хуанам Манам у 2004 годзе. Міжнародную вядомасць рух набыў у 2006 годзе дзякуючы музычнаму відэакліпу аўстралійскага рок-гурту «Sick Puppies», размешчаным на YouTube.

Як паведамляе «Белорусский партизан», у ЗША такая кампанія доўжыцца ўжо не адзін год. Але ў Берасці – міліцыя больш пільная. Толькі маладыя людзі сабраліся з плакатамі «Давай абдымемся» і «Бясплатна адбыму», як вартавыя парадку западозрылі нешта супрацьпраўнае.

Для ўдзельнікаў акцыя скончылася ў апорным пункце міліцыі, дзе было складзена 4 адміністрацыйныя пратаколы (незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці).

Хартыя-97.

2 каментарыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *