Партыя БНФ Берасця вызначылася са сваімі кандыдатамі і стратэгіяй на мясцовыя выбары дэпутатаў, заявіў кіраўнік гарадской суполкі Віктар Клімус.

Берасцейская філія БНФ прадставіць выбаршчыкам 8 кандыдатаў ад партыйнай структуры, а стратэгіяй будзе з’яўляцца адкрытая размова з выбаршчыкамі, бо, як лічыць Віктар Клімус гэта той самы шанец, які палітычныя актывісты мусяць выкарыстоўваць:

— Партыя БНФ пойдзе на выбары і пойдзе не для таго, каб наіўна думаць, што мы атрымаем нейкія месцы ў гарсавеце. Мы ідзем для таго, каб як мага большаму колу людзей яшчэ раз заявіць аб асноўных прынцыпах, асноўнай ідэі Партыі БНФ. Пазнаёміць людзей з нашай праграмай і будзем спадзявацца, што гэтым крокам мы зможам пашырыць кола нашых прыхільнікаў.

Каманды кандыдатаў у большым будуць складацца з маладых актывістаў.

Зміцер Кісель, Радыё Рацыя.

[supsystic-social-sharing id="1"]