Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Ці прыцягнуць Хафізава да адказу?

Антон Астаповіч просіць пракуратуру прыцягнуць да адказнасці намесніка старшыні Берасцейскага гарвыканкама Вячаслава Хафізава.

Па словах актывіста Руху “За Свабоду”, старшыни Беларускага добраахвотнага таварыства абароны помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, 18 снежня 2009 года ён звярнуўся ў Берасцейскі гарвыканкам з запытам аб парушэнні заканадаўства падчас правядзення таргоў па продажы аб’ектаў нерухомасці, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У адказе Хафізава ад 15 студзеня паведамляецца, што на аўкцыёне прадаваліся не аб’екты нерухомасці, а правы праектавання і будаўніцтва на пэўных зямельных участках. Як адзначае Астаповіч, гэта не адпавядае інфармацыі на афіцыйным сайце Берасцейскага гарвыканкама і не дае адказу на зварот па сутнасці, як прадугледжана заканадаўствам.

Ён просіць прыцягнуць Хафізава да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 9.13 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях за парушэнне пункта 4 указу прэзідэнта ад 15 кастрычніка 2007 года.

Як раней паведамляў БелаПАН, у канцы года Астаповіч звярнуўся ў Міністэрства культуры ў сувязі з планамі зносу помнікаў архітэктуры XIX—XX стагоддзяў у гістарычным цэнтры Берасця. Таварыства аховы помнікаў прыйшло да высновы, што гарадскія ўлады шмат разоў выстаўлялі на продаж помнікі архітэктуры для іх зносу і новага будаўніцтва, што з’яўляецца парушэннем закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *