У Лондане адкрылася незвычайная бібліятэка — там можна ўзяць «пачытаць» чалавека. У каталогу прыводзіцца спіс асноўных персанажаў, стэрэатыпамі пра якіх з’яўляецца поўнае нашае жыццё.

Сярод 15 чалавек, якія жадаюць падзяліцца сваімі гісторыямі, — Гей, Афіцэр, Вернік, Вечны актывіст. За паўгадзіны кожны жадаючы зможа запытацца пра тое, што не знойдзеш у звычайных кнігах.­

«Жывыя кнігі» прадстаўляюць сабою шырокі спэктар чалавечых стэрэатыпаў. У каталоге яны ідуць пад кодавымі назвамі, побач з якімі пералічваюцца некалькі асноўных недахопаў. Напрыклад, афіцэра паліцыі ахарактарызавалі як карумпаванага, а ў картачцы гея напісалі «пакутуе на хваробу, што перадаецца палавым шляхам», а ў імігранта — што ён дарма марнуе час.

Заснавальнік брытанскай «Жывой бібліятэкі» тлумачыць:

«Мы працуем згодна прынцыпу, што празмерная бязлітаснасць і агрэсія ўзнікаюць між людзьмі, якія не ведаюць адзін аднаго. Жывая бібліятэка можа зблізіць людзей, якія наўрад ці змогуць сустрэцца іншым чынам».

Першая «Жывая бібліятэка» была арганізаваная ў Даніі ў 2000 і з тых часоў становіцца ўсё больш папулярнаю, асабліва ў Нарвэгіі і Вэнгрыі.

За адзін дзень лонданскую «Жывую бібліятэку» наведалі 47 разоў — а гэта амаль суткі гутаркі. Па закрыцьці «жывыя кнігі» выпілі бутэльку шампанскага і падзяліліся ўражаннямі. Не толькі наведвальнікі бібліятэкі, але і яны самі шмат чаго даведаліся. Будзеце ў Лондане — заходзьце «пачытаць».

generation.by

[supsystic-social-sharing id="1"]