Прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх арганізацый Берасцейшчыны падпісалі пагадненне, па якому дамовіліся аб каардынацыі дзеянняў падчас мясцовых выбараў.

Кааліцыйнае пагадненне падпісалі прадстаўнікі Руху «За Свабоду» (Зміцер Трэцяк), Партыі БНФ (Зміцер Шыманскі), БХД (Зміцер Шурхай), адной з раённых арганізацый АГП (Уладзімір Радзівончык) ды іншых структур. Кааліцыя адкрытая да супрацы з іншымі палітычнымі партыямі, грамадскімі аб’яднаннямі, незалежнымі прафсаюзамі і грамадскімі ініцыятывамі, якія падтрымліваюць мэты і задачы Пагаднення.

Пагадненне заключана на перыяд правядзення выбараў у мясцовы савет 2010 году. Стваральнікі дакумента разглядаюць мясцовыя выбары, як сацыяльна-палітычную кампанію. Прадстаўнікі дэмакратычных структураў дамовіліся вылучаць дэмакратычных прэтэндэнтаў па прынцыпу «адна акруга − адзін голас», ладзіць сумесныя інфармацыйна-агітацыйныя мерапрыемствы ў межах выбарчай кампаніі і падтрымліваць усіх кандыдатаў дэмакратычных поглядаў. Для каардынацыі дзеянняў кааліцыі ствараецца Рада.

Паводле milinkevich.org.

[supsystic-social-sharing id="1"]