Дваццаць першы дзень студзеня — гэта дзень для ўсіх, хто любіць абдымацца. Нават з незнаёмымі. Таму што 21 студзеня абдымаць трэба ўсіх, бо гэта Міжнародны дзень абдыманняў.

Свята абдыманняў з’явілася ў сямідзесятых гадах дваццатага стагоддзя. Абдымацца як мага часцей з сябрамі, бацькамі, незнаёмымі людзьмі ў нейкі вызначаны дзень года – гэта традыцыя, якая доўга фармавалася сярод заходне-еўрапейскіх студэнтаў. Таму маладых людзей Заходняй Еўропы можна лічыць заканадаўцамі свята.

Міжнародны дзень абдыманняў – карыснае свята: абдыманні павялічваюць імунітэт (гэта навукова даказана), абдыманні паляпшаюць працу цэнтральнай нервовай сістэмы, абдыманні нават павялічваюць узровень гемаглабіну ў крыві. Таксама яны спрыяюць выпрацоўцы гармона аксітацына, які адказвае за добразычлівы настрой.

[supsystic-social-sharing id="1"]