Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Спорт

Усе на лыжы!

Рыхтуй лыжню! У наступныя выходныя адбудзецца абласная зімовая спартакіяда «Берасцейская лыжня-2010». Нават калі вы не любіце спорт ( але любіце прыгоды), то зможаце паназіраць за  шматлікімі  службоўцамі рознага рангу, якія дэманструюць дзіўную спартовую падрыхтоўк.

24 студзеня вызначаны фінал зімовай спартакіяды сярод каманд гаррайвыканкамаў, аддзелаў і кіраванняў аблвыканкама, прадстаўнікоў сілавых структур, працаўнікоў і студэнтаў.

А 30 студзеня змагацца будуць наймацнейшыя спартоўцы гарадоў і раёнаў Берасцейшчыны, аграмястэчкаў, сямейныя каманды. Спаборніцтвы пройдуць на лыжаролернай трасе гарадскога вяслярнага канала.

Лыжнікі наперабой запэўніваюць: занятак «іх» спортам – адно з самых гарманічных і эфектыўных сродкаў развіцця арганізма чалавека. Спартоўцы, якія займаюцца лыжным спортам, паказваюць найвялікшыя паказчыкі прадукцыйнасці сардэчна-судзістай сістэмы і сістэмы дыхання. Але ўсё добра ў меру.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *