Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

У Польшчы створаны “Дэмакратычны інстытут”

У польскім мястэчку Белавежа 16 студзеня была падпісана дамова пра стварэнне аб’яднання “Дэмакратычны інстытут — шлях да вольнай Беларусі”.

З беларускага боку ў сустрэчы бралі ўдзел міжнародная моладзевая арганізацыя “Малады фронт” (Чэхія), аргкамітэт па стварэнні руху “Маладая Беларусь”, моладзевая арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі “Маладыя дэмакраты” і “Моладзь БНФ”.

Удзельнікаў сустрэчы вітаў старшыня камісіі сойма па замежных справах Роберт Тышкевіч. Ён заявіў, што стварэнне гэтай польска-беларускай моладзевай ініцыятывы надзвычай важна для польскага ўрада, якое імкнецца дапамагаць Беларусі ў станаўленні дэмакратыі.

“Стварэнне “Дэмакратычнага інстытута” абавязкова будзе спрыяць актыўнай дзейнасці моладзевых арганізацый у Беларусі. Польшча і далей будзе падтрымліваць усе дэмакратычныя кругі Беларусі, а “Дэмакратычны інстытут” павінен стаць добрай глебай для гэтага. Хай з намі застаецца дух вольнасці!” — заявіў Тышкевіч.

 Сустрэча ў Белавежы была арганізавана польскім бокам — моладзевым крылом партыі “Грамадзянская платформа” “Маладыя дэмакраты”, пры падтрымцы польскага Міністэрства замежных спраў і сойма Польшчы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *