Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Letternet – далучайся!

А вы ведаеце, што такое Letternet? Пісаць лісты ужо неактуальна, а тым больш з дапамогаю звычайнай пошты. Канешне, у наш час прасцей напісаць смс ці проста ліст на эмэйл, ці нават патэлефанаваць.

Традыцыйныя лісты у канвертах са штампамі, якія сунуцца праз мяжу да свайго адрасата – гэта страчанае мастацтва? Нямецкае паштовае аддзяленне не думае так. І больш таго, у іх ёсць больш чым 250 000 удзельнікаў у больш чым 100 краінах.

Letternet – сусветная арганізацыя перапіскі, з дапамогай якой можна знайсці сябра у любым кутку свету і весці з гэтым чалавекам перапіску на ангельскай, нямецкай альбо французкай мовах.

Існуе клуб з 1997 года і далучыцца да яго можа любы жадаючы. Уступіць у клуб арганізацыя прапануе двума спосабамі. Першы спосаб – запоўніць анкету на старонцы клуба letternet.de.

Другі спосаб – знайсці чалавека, які ўжо ў гэтай суполцы і папрасіць у яго картку-анкету, якую можна знайсці ў часопісу  ”Lettrmag”. Дарэчы кажучы, такі часопіс безкаштоўна атрымоўвае кожны ўдзельнік раз на тры месяцы.

Ваша Аліса Майская, dzedzich.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *