Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Замежжа

Амерыканцы паляць электронныя цыгарэты

У ЗША разгараецца спрэчка з нагоды курэння электронных заменнікаў звычайных цыгарэт у грамадскіх месцах.

Так, Федэральны суд Вашынгтона дазволіў продаж электронных цыгарэт, якія імпартуюцца з Кітая. Але ў сваім рашэнні суддзя Рычард Джэй Лявон адзначыў, што продаж гэтага тавара ў ЗША павінна рэгулявацца нормамі, якія ўжываюцца да тытунёвых вырабаў, а не да лекавых сродкаў і медыцынскага абсталявання.

Электронная цыгарэта – электычная прылада для ўдыхання «дыму» (нагрэтая пара, араматызатары, нікацін і іншыя рэчывы), па прынцыпу працы якая нагадвае інгалятар, па выглядзе – пластмасавую цыгарэту. Гэты тавар нібы меней шкодны, чым звычайныя цыгарэты, бо не вырабляе канцэнтрагенаў і іншых рэчываў, якія спрыяюць развіццю рака і іншых захворванняў, выкліканых курэннем. Аднак клінічных выпрабаванняў праведзена не было.

Тавар карыстаецца папулярнасцю ў Еўропе і Кітаі, бо яго выкарыстанне не падпадае пад забароны на курэнне ў грамадскіх месцах.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *