Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Першы беларускі фільм-хорар

Здымаць у Беларусі сапраўдны хорар – нерэальна? Хорар быццам бы не наш нацыянальны жанр. Але ў нас будзе і смешна і страшна.

У тое, што «Беларусьфільм» адважыцца на стварэнне фільма жахаў, не верыў нават рэжысёр Куздіненка. Рэжысёр ужо пяць гадоў як працаваў у Расеі. Званок з беларускай кінастудыі апынуўся для яго нечаканым.

– Мне прапанавалі некалькі сцэнараў на выбар, але мне нічога не спадабалася. Тады мяне спыталі: а што ёсць у вас? І адмовіў заяўку, якая сапраўды не павінна была прайсці, – на фільм жахаў. Матываваў, вядома, тым, што гэты працяг традыцый «Дзікага палявання караля Стаха», стварэнне нацыянальных міфаў, легенд і гэтак далей.  І заяўка прайшла, – кажа сам Кудзіненка.
 

Гэта будзе хорар мясцовага разліва, з іроніяй у адносінах да кінематографа такога жанру, да свайго беларускага кінематографа. У нас будзе і смешна і страшна. Таму будуць у карціне і забойствы, і загадкавыя містычныя падзеі.  І, натуральна, каханне.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *