Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Беларуская мова выцісняе расейскую

Па выніках сацылагічнага апытання цэнтру аналітычных даследванняў, трэць рэспандэнтаў заявілі, што  жадалі б шырэй  выкарыстоўваць  беларускую  мову  ў дзяржаўных  установах, пятая  частка – на сваёй  працы,  навуцы.

Амаль  палова  насельніцтва краіны   лічыць  патрэбным  у першачарговым парадку  пашырыць     ужыванне  беларускай  мовы  ва ўсіх дзіцячых дашкольных  установах, трэць насельніцтва –  у адукацыйным працэсе  ўсіх навучальных  устаноў.

У цэлым, паводле апытання,  палова  беларусаў (50,1%)   падтрымлівае шырэйшае   выкарыстанне    беларускай  мовы  ў краіне, але пры ўмове, што пры рэалізацыі    гэтай ідэі  не будзе перагінаў.

Іншую пазітыўную тэндэнцыю  змены   дачынення  беларусаў  да роднай мовы засведчыла  даследаванне  кампаніі “Новак”  і  Беларускага  інстытута стратэгічных  даследаванняў (BISS,   Вільнюс). Паводле  яго  вынікаў,  больш 46 % рэспандэнтаў    назвалі    беларускую  мову  нацыянальнай   каштоўнасцю, а 35% –  знакам  беларусаў. 49% апытаных  лічаць беларускамоўных  людзей –    сапраўднымі патрыётамі,   і толькі 16 % па-  ранейшаму бачаць мову мовай вёскі.

1 Comment

Пакінуць адказ на Анюта Адмяніць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *