Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Матылькі запархалі ў Берасце

Тых, каму ўзімку хочацца пабачыць яркіх птушак, ракавінак, матылькоў ці проста салодкіх сноў на яву, брэсцкая мастачка Ганна ЧэпурнаяАлейнік запрашае на сваю персанальную выставу «Узрост: матыльковы». Адкрылася выстава 5 студзеня ў музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39).

У экспазіцыі каля 20 карцін, выкананых акрылавымі фарбамі. Галоўны герой усіх твораў 28-летняя мастачка з Берасця і  яе маленькі сын, які спазнае свет.

Выстаўляецца мастачка з 2004 года. У Берасце гэта ўжо яе пятая персанальная выстава. Адна персанальная выстава адбылася ў 2006 году ў Менску, у галерэі “Ўніверсітэт культуры”.  На Міжнароднай выставе-конкурсе “Арт-сесія” ў Віцебску ЧэпурнаяАлейнік  стала прызёрам у намінацыі “За лепшую акварэль”.

 Выстава «Узрост: матыльковы» будзе працаваць да 5 лютага.

2 каментарыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *