Пружанскія актывісты Руху «За свабоду» правялі ў новым годзе апытанне жыхароў мікрараёна з мэтай выявіць найболей значныя існыя праблемы.

«Лідэрам» рэйтынгу праблем стала начная крама «У Каштана», празваная ў горадзе «Каштанкой». У дадзенай краме ў начны час адбываецца неабмежаваны продаж алкагольных напояў, якія распіваюцца адразу на прылеглых дваровых тэрыторыях.

«Падвышаны шум, хуліганства, вулічныя бойкі, антiсанiтарыя, прыводзяць да нездаровай амаральнай атмасферы, узнікненню небяспечных сітуацый для пражываючых побач грамадзян» — лічаць жыхары мікрараёна.

На другім месцы — незадавальняльнае аказанне паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На трэцім месцы — недахоп дзіцячых пляцовак, і дрэнны стан ужо існых.

Актывісты Руха, разам з неабыякавымі грамадзянамі ўжо прыступілі да збору подпісаў за змену графіка працы крамы «У Каштана».

Уладзімір Радзівончык

[supsystic-social-sharing id="1"]