З 11 снежня 2009 г. па 16 студзеня 2010 г. Юлiя Пiваварава запрашае ўсіх дакрануцца да беларускага дзіва, убачыць унікальныя вырабы з залацістай саломкі.

На выставе ў Мастацкім музеі горада Брэста (мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой) чаго толькі ні ўбачыш: саламяныя буслы ўюць гнёзды і выводзяць птушанят, саламяныя мужчыны гуляюць на саламяных  скрыпках, а саламяныя жанчыны прадуць ваўняныя ці льняныя ніткі, а  саламяны зубр пасвіцца на зялёным вышытым полі.

Той, каму не пашчасцiць дабрацца да гэтай выставы, можа трапiць на сайт belretro.info. Астатнiх музей запрашае ў госці.

Музей працуе з 10 да 17 гадзін , выходныя дні: панядзелак, аўторак.

Тэл. для даведак:
(+375 162) 20 08 26

vystava

[supsystic-social-sharing id="1"]