27 снежня ў Гарадскім доме культуры «Кірпіч» адбудзецца 2-гі этап беларускага адборачнага тура XI Міжнароднага фестывалю рок-гуртоў «Рок-ноч». Пачатак у 17.00. Кошт квітка 5000 бел. руб.

Граюць гурты:
Onegin
Martin Luther
InOut
Plastic Angels of September
WOLFSHADE

Для ўдзелу ў рэгіянальных адборачных турах фестывалю «Рок-ноч» запрашаюцца гурты, выканаўцы музыкі ва ўсіх кірунках стылю рок. У фэсце могуць браць удзел гурты, якія не маюць падпісаных кантрактаў з выдаўцамі кампакт-дыскаў, роўна як і афіцыйна выдадзеных кампакт- дыскаў. Умова ўдзелу ў конкурсе: запаўненне заяўкі і адпраўка яе на пошту рэгіянальных прадстаўнікоў. Правілы фэсту і заяўка на ўдзел — неад’емная яго частка.

Заяўкі прымаюцца да 31.01.2010.

Адборачныя туры ў Беларусі будуць праходзіць у горадзе Берасце паэтапна: па 5 гуртоў 1 раз у месяц. Такім чынам, у фэсце прыме ўдзел 25 гуртоў. У фінал рэгіянальнага адборачнага тура будуць адабраны 5 гуртоў з усіх 25 гуртоў, якія выступілі на фэсце. На фінал фіналаў паедуць 2 гурты.

Галоўныя ўзнагароды фэсту:

1-е месца — 10000 злотых (каля 3.5 тысяч даляраў ЗША);
2-е месца — відэакліп і 10 гадзін у студыі;
3-е месца — 30 гадзін у студыі гукапісу.

Узнагарода публікі і адмысловая ўзнагарода ў стадыі распрацоўкі.

Для таго каб прыняць удзел у фэсце трэба азнаёміцца з правіламі (ТУТ), запоўніць заяўку на ўдзел (ТУТ) і адправіць яе на e-mail: [email protected]

Калі ласка, пры адпраўленні на скрыню заяўкі, у тэме ліста паказвайце: назва гурта, выкананы стыль, горад дыслакацыі гурта.

[supsystic-social-sharing id="1"]