«Дзедзіч» запрашае берасцейцаў далучацца да праекта «European Youth Voice», які дае магчымасць моладзі вучыцца і развівацца праз аўдыёвізуальныя медыя. Хочаш навучыцца здымаць і апрацоўваць відэа? Цісні далей!

Мэта праекта — навучыцца працаваць з камерай, са знятым матэрыялам, з гукам. Ён дае магчымасць атрымліваць цікавую інфармацыю аб жыхарах іншых еўрапейскіх краёў, магчымасць бачыць іншыя грамадствы вачыма сваіх аднагодкаў, магчымасць замежнікам пазнаёміцца з беларускім грамадствам, магчымасць з карысцю бавіць вольны час.

Маладыя людзі з розных краін Еўропы атрымаюць магчымасць змяшчаць на партале «European Youth Voice» свае кліпы, у якіх будуць закранацца розныя бакі жыцця грамадства.

Мяркуецца, што штомесяц тэма для кліпаў будзе мяняцца, прычым тэму будзе выбіраць тая група моладзі, чыё відэа стала найбольш папулярным паводле вынікаў месяца. Будзе магчымасць ацэньваць кліпы і каментаваць іх. Перад тым, як пачаць работу над чарговым відэа, удзельнікі і ўдзельніцы праекта будуць атрымліваць інфармацыю, якая будзе датычыць новай тэмы.

«European Youth Voice» будзе звязаны лінкамі з іншымі маладзёжнымі вэб-сайтамі. Магчыма, у будучыні для наведвальнікаў будуць арганізаваны апытанні па чарговых тэмах, а таксама магчымасць посціць свае відэакліпы, артыкулы і фатаграфіі.

Вельмі добра, калі ўдзельнікі ўжо маюць сякі-такі вопыт працы з камерай, але НАВАТ ТОЙ, ХТО НІКОЛІ НЕ БРАЎ У РУКІ КАМЕРЫ можна ўзяць удзел у гэтым праекце. Дастаткова толькі цікавіцца грамадскім жыццём і магчы сяк-так паразумецца па-англійску, а здымаць навучаць.

Сябры, усе хто зацікавіцца праектам, просьба дасылаць свае дадзеныя (прозвішча, Імя, узрост і навыкі выкарыстання відэакамерай) на адрас: [email protected]

[supsystic-social-sharing id="1"]