21 снежня Дзедзіч адзначыў сваё дзесяцігоддзе. Як і належыць моладзевай арганізацыі на вечарыне не было ні афіцыёзу, ні гучных прамоў, а была, музыка, конкурсы і забавы ды толькі добры настрой. А так сама неон-шоў, спевы ўдзельнікаў ды шмат чаго іншага.

Свята праходзіла ў гарадскім доме культуры. Арганізатары мерапрыемства адразу заявілі, што «беларускі фармат» — гэта не лапці і бульба. Беларуская культура, у тым ліку і музычная — на шмат больш шматгранная і разнастайная. І наступныя пяць з паловай гадзін былі таму непасрэдным доказам. Розныя па стылю музычныя кампазіцыі — ад танцавальных да фолькавых і альтэрнатыўных разбаўляліся вясёлымі конкурсамі і забавамі, выступамі творчых калектываў і асоб — сябраў арганізацыі. І ніводны з прыблізна сарака пяці ўдзельнікаў не сыйшлі ў самоце.

Безумоўна, юбілеі выпадаюць не так часта, але сябры Дзедзіча падумваюць над тым, каб зрабіць падобныя сустрэчы больш частымі. Так што на наступнае свята ў беларускім фармаце, спадзяюся, мы можам разлічваць раней, чым праз дзесяць год.

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

Дадаць каментарый