Па сельскіх бібліятэках Пружаншчыны рассылаюцца творы Валерыя Гапеева, журналіста райгазеты “Івацэвіцкі веснік”, а самі бібліятэкі настойліва рэкамендуюць чытаць іх падлеткам.

Аб гэтым паведамляе івацэвіцкая «Газета для вас».

Аповесць Гапеева “Першы боль, або Доказ закона маладосці” ўражвае. Вось некалькі урыўкаў з твору, які, на думку бібліятэкараў, павінен заахвоціць падлеткаў менавіта да бяспечнага сэксу.

“Ён нахіліўся цалаваць грудзі Кацярыны, гэтыя незагарэлыя пругкія паўкружжы з налітымі саскамі, амаль падвываючы унутры, як шчанюк. Не цалаваў — апантана хапаў вуснамі, асцярожна сціскаў, цалаваў грудзі, вусны, зноў грудзі, зноў саскі…”

“Скарыстоўваць прэзерватыў? З аднаго боку, проста абавязкова. А вось як яго будзе на-дзяваць? Юрый рабіў гэта сам (ну трэба ж было паспрабаваць!), у час прагляду аднаго парнаграфічнага фільму. Не скажаш, што гэта проста, зручна, хутка і прыемна. А як будзе рабіць пры ёй? Наперад жа не адзенеш… Здаецца, яна не павінна быць надта сарамлівай…”

“Не бойся, не будзе наступстваў… сёння можна… — пачуў ён ціхі сарамлівы шэпт Кацярыны”.

“Юрыс, ты чаго ад мяне хочаш? Трахнуць хочаш? Дык скажы прама і прыходзь! Бабулькі дома няма, кватэра вольная! Прыходзь, ну? Чаго маўчыш? Табе хіба даваў хто раней? Прыходзь! Трахнемся! Я навучу! Я — вопытная!..”

У Валерыя Гапеева яшчэ шмат цікавых аповесцяў для бібліятэк: “Першая кроў, або Доказ закона прыгажосці”, “Адалт-трафік для паэта, або Апраўданне сродкаў”, “Ксюхіна поле, або Задачка з двума невядомымі” і іншыя.

Барыс ЖАЎТКОЎ, “МЫ”

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. natalka
    Ответить

    Фігасе! Аффтар жжот! Цікава, а ў берасцейскіх бібліятэках гэта есць?;))ахаха, адукацыя, млін…

    Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый