Пiнскiя мiлiцыянеры ўтылiзавалi партыю канфiскаванага каньяку. Праваахоўнiкi ўсяго толькi выканалi рашэнне суда i спецыяльнай камiсii па канфiскаце. Каньяк вылівалі на вачах гаспадара.

У аднаго жыхара Пiнска рабiлi вобыск з нагоды знiклых будматэрыялаў i нечакана натыкнулiся на калекцыю элiтных замежных каньякоў. 67 лiтраў напояў не мелi акцызных марак нашай краiны i былi канфiскаваныя. Каньяк утылiзавалi ў прысутнасцi гаспадара калекцыi.

Як паведамiла газета «Вячэрнi Брэст», спiртавы напой вылiлi ў лiўнёвую каналiзацыю, дзе каньяк змяшаўся з дажджавой вадой i паiмчаў у Пiну. Незразумела толькi, чаму прамаўчалi пiнскiя эколагi.

Калi кожны пачне лiць у рэчку каньяк цi гарэлку вёдрамi, невядома як гэта адаб’ецца на пачуваннi рыбы i iншай воднай жыўнасцi.

Яна Светава, Звязда

[supsystic-social-sharing id="1"]